«На бітву да Грунвальду ішлі віленцы, палачане, новагародцы, віцябляне, гродзенцы, магіляўчане, пінчукі, а з бітвы вярталіся беларусы. Нішто так не аб'ядноўвае людзей, як перамога ...»
Падзея, якая адбылася 15 ліпеня 1410 года, карэнным чынам змяніла сярэднявяковую Еўропу. Войска беларусаў, літоўцаў, палякаў, украінцаў і расейцаў разграміла пад Грунвальдам войска тэўтонскіх рыцараў. Гэта бітва стала адной з самых слаўных старонак нашага мінулага і вызначыла далейшы ход гісторыі на шматлікія стагоддзі.