Ліст Яго Эксцэленцыі Ардынарыю Гарадзенскай Дыяцэзіі Біскупу Аляксандру Кашкевічу

ГРАМАДЗКАЯ ІНІЦЫЯТЫВА
Камітэт сьвяткаваньня першай згадкі назвы Літва
“Міленіюм Літвы”
Associatio ad primam mentionem Lituae celebrandam
“Lituae Millenium”


08.12.2008, г.Менск
Яго Эксцэленцыі Ардынарыю Гарадзенскай Дыяцэзіі
Біскупу Аляксандру Кашкевічу
 

Ваша Эксцэленцыя, Ксёндз Біскуп,

У 2009 г. спаўняецца 1000 гадоў ад першай згадкі ў гістарычных крыніцах найменьня Літва (Літуа/Літовія) – назвы нашай старажытнай краіны, якая адбылася ў сувязі з місіяй сьв. Бруна Квэрфурцкага, забітага ў 1009 г. паганцамі “на мяжы Літвы і Русі”. Фактычна гэта была першая, зафіксаваная ў гістарычных крыніцах, спроба пашырэньня заходняга хрысьціянства на нашых землях. Сьвяты Бруна зьяўляецца патронам Ломжынскай дыяцэзіі на тэрыторыі Польшчы. У Беларусі створаны Камітэт па падрыхтоўцы і сьвяткаваньні гэтага юбілею. У ліку мерапрыемстваў прапануем ажыцьцявіць усталяваньне памятнай шыльды ў Касьцёле Перамяненьня Пана (Фарным) г. Наваградак якія б сьведчылі аб згаданым юбілеі і пазьнейшым хросьце і каранацыі князя Міндаўга на Караля Літвы легатам Сьвятога Прастола. Просім аб удзяленьне пастырскага блаславенства для прадстаўленай справы.

З удзячнасьцю і пажаданьнем усіх патрэбных ласкаў Божых у пастырскім служэньні,
А.Грыцкевіч, старшыня Камітэту “Міленіум Літвы”
М.Купава, нам. старшыні Камітэту “Міленіум Літвы”
А.Стральцоў-Карвацкі, нам. старшыні Камітэту “Міленіум Літвы”

Cпампаваць ліст у фармаце *.pdf
Share this

Апытанне

Ці хацелі б Вы паехаць на святкаванні на Грунвальдскае поле ў гэтым годзе?:
Брашура «Стаць Літвінам і быць ім» Газета «Літва»
Millenium Litwy on Twitter Keyboard Lithuaniae 1009-2009
 

Адрас: п/с 26, 220050, г.Мінск, Рэспубліка Беларусь
e-mail:
mail@milleniumlitwy.org
Тэл.:
+375 29 352 60 10; +375 29 306 33 17; +375 29 551 32 36