Ліст Яго Эксцэленцыі Мітрапаліту Мінска-Магілеўскаму Арцыбіскупу Тадэушу Кандрусевічу

ГРАМАДЗКАЯ ІНІЦЫЯТЫВА
Камітэт сьвяткаваньня першай згадкі назвы Літва
“Міленіюм Літвы”
Associatio ad primam mentionem Lituae celebrandam
“Lituae Millenium”


08.12.2008, г.Менск
Яго Эксцэленцыі Мітрапаліту Мінска-Магілеўскаму
Арцыбіскупу Тадэушу Кандрусевічу
 

Ваша Эксцэленцыя, Ксёндз Арцыбіскуп,

У 2009 г. спаўняецца 1000 гадоў ад першай згадкі ў гістарычных крыніцах найменьня Літва (Літуа/Літовія) – назвы нашай старажытнай краіны, якая адбылася ў сувязі з місіяй сьв. Бруна Квэрфурцкага, забітага ў 1009 г. паганцамі “на мяжы Літвы і Русі”. Фактычна гэта была першая, зафіксаваная ў гістарычных крыніцах, спроба пашырэньня заходняга хрысьціянства на нашых землях. Сьвяты Бруна зьяўляецца патронам Ломжынскай дыяцэзіі на тэрыторыі Польшчы. У Беларусі створаны Камітэт па падрыхтоўцы і сьвяткаваньні гэтага юбілею. У ліку мерапрыемстваў прапануем ажыцьцявіць усталяваньне памятных шыльдаў у Касьцёле Імя Найсьвяцейшай Марыі Панны (Катэдральным) у Мінску, а таксама Касьцёле Перамяненьня Пана (Фарным) г. Наваградак, якія б сьведчылі аб згаданым юбілеі. Просім аб удзяленьне пастырскага блаславенства для прадстаўленай справы.

З удзячнасьцю і пажаданьнем усіх патрэбных ласкаў Божых у пастырскім служэньні,
А.Грыцкевіч, старшыня Камітэту “Міленіум Літвы”
М.Купава, нам. старшыні Камітэту “Міленіум Літвы”
А.Стральцоў-Карвацкі, нам. старшыні Камітэту “Міленіум Літвы”

Cпампаваць ліст у фармаце *.pdf
Share this

Апытанне

Ці хацелі б Вы паехаць на святкаванні на Грунвальдскае поле ў гэтым годзе?:
Брашура «Стаць Літвінам і быць ім» Газета «Літва»
Millenium Litwy on Twitter Keyboard Lithuaniae 1009-2009
 

Адрас: п/с 26, 220050, г.Мінск, Рэспубліка Беларусь
e-mail:
mail@milleniumlitwy.org
Тэл.:
+375 29 352 60 10; +375 29 306 33 17; +375 29 551 32 36