Ліст старшыні Рады БНР cп-ні Івонцы Сурвільле

ГРАМАДЗКАЯ ІНІЦЫЯТЫВА
Камітэт сьвяткаваньня першай згадкі назвы Літва
“Міленіюм Літвы”
Associatio ad primam mentionem Lituae celebrandam
“Lituae Millenium”


08.09.2008, г.Менск
Старшыні Рады БНР
Сп-ні Івонцы Сурвіла

Паважаная спадарыня Івонка!

У 2009 г. спаўняецца 1000 гадоў ад часу першай згадкі ў гістарычных крыніцах найменьня Літва (Літуа/Літовія), назвы нашай гістарычнай краіны. На Бацькаўшчыне створаны Нацыянальны Аргкамітэт па падрыхтоўцы і сьвяткаваньні гэтага ўнікальнага юбілею. У ліку мерапрыемстваў Міленіюма заплянаваны выпуск серыі паштовых марак і паштовак. Прапануем Радзе БНР прыняць удзел у падрыхтоўцы сьвяткаваньня Міленіюма і ўзяць на сябе выпуск (друк) сэрыі паштовых марак БНР на тэму 1000-годзьдзя Літвы. Эскізы марак будуць распрацаваныя на Бацькаўшчыне і дасланыя на Ваш адрас.

З надзеяй і ўдзячнасьцю,
А.Грыцкевіч, старшыня Нацыянальнага Аргкамітэту
А.Марачкін, старшыня Міжнароднага Грамадзкага Аб’яднаньня
Згуртаваньне Беларусаў Сьвету “Бацькаўшчына”

М.Купава, нам.старшыні Нацыянальнага Аргкамітэту

Cпампаваць ліст у фармаце *.pdf
Share this

Апытанне

Ці хацелі б Вы паехаць на святкаванні на Грунвальдскае поле ў гэтым годзе?:
Брашура «Стаць Літвінам і быць ім» Газета «Літва»
Millenium Litwy on Twitter Keyboard Lithuaniae 1009-2009
 

Адрас: п/с 26, 220050, г.Мінск, Рэспубліка Беларусь
e-mail:
mail@milleniumlitwy.org
Тэл.:
+375 29 352 60 10; +375 29 306 33 17; +375 29 551 32 36